Жэрвінью
івуарыйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэрвэ́ Яо́ Куасі́ (фр.: Gervais Yao Kouassi), больш вядомы як Жэрві́нью[3] (парт.: Gervinho; нар. 27 мая 1987, Аньяма, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Трабзанспор» і нацыянальнай зборнай Кот-д’Івуара. Сваю мянушку атрымаў ад аднаго бразільскага трэнера, яшчэ выступаючы на радзіме.
Remove ads
Клубная кар’ера
Жэрвінью распачаў кар’еру ў юнацкай камандзе абіджанскага клуба «АСЕК Мімозас», дзе правёў пяць гадоў. Менавіта ў гэтым клубе ад бразільскага трэнера атрымаў мянушку «Жэрвінью». Неўзабаве футбаліст перайшоў у клуб другога івуарыйскага дывізіёна «Тумадзі», дзе некаторы час гуляў разам з братамі Яя, Кало і Ібраімам Турэ.
Праз два гады Куасі перайшоў у бельгійскі чэмпіянат, дзе да 2007 года гуляў у складзе «Беверэна». У сезоне 2007/08 выступаў у французскім чэмпіянаце ў клубе «Ле-Ман» разам са сваім суайчыннікам Рамарыкам. Пасля добрага сезона ў «Ле-Мане» футбалістам зацікавіліся скаўты некалькіх клубаў, як «Манака», «Пары Сен-Жэрмен», «Алімпік» Марсель і «Арсенал». Але ў выніку 21 ліпеня 2009 года Жэрвінью падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ліль».
18 ліпеня 2011 года перайшоў у лонданскі «Арсенал», падпісаўшы з клубам доўгатэрміновы кантракт[4]. У сваім дэбютным матчы ў Прэм’ер-лізе супраць «Ньюкасл Юнайтэд» ігрок быў выдалены з поля на 76-й хвіліне пасля сваркі з Джоі Бартанам. 19 жніўня 2013 года футбаліст падпісаў кантракт з італьянскім клубам «Рома» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 года[5]. 25 жніўня 2013 года дэбютаваў за «Рому» у матчы 1-га тура чэмпіянату Італіі 2013/14 у гасцях супраць «Ліворна»[6].
У студзені 2016 года перабраўся ў Кітай, папоўніўшы склад дэбютанта мясцовай Суперлігі — клуба «Хэбэй Чайна Форчун»[7]. У жніўні 2018 года разарваў кантракт з кітайскім клубам і вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком «Пармы»[8]. У чэрвені 2021 года, пасля таго як «Парма» выбыла ў Серыю B, падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам». Значную частку сезона 2021/22 прапусціў з-за траўмы.
У ліпені 2022 года перайшоў у грэчаскі «Арыс».
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У лістападзе 2007 года Жэрвінью быў выкліканы ў галоўную зборную краіны на таварыскія матчы супраць зборных Анголы і Катара, а пазней запрошаны ў склад зборнай на Кубак афрыканскіх нацый 2008. 15 чэрвеня 2010 года Жэрвінью згуляў свой першы матч на чэмпіянаце свету 2010. Ён адгуляў 82 хвіліны супраць зборнай Партугаліі і быў названы найлепшым іграком матча паводле версіі гледачоў ITV1.
Дасягненні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Трабзанспор»:
- Чэмпіён Турцыі: 2022
Зборная Кот-д’Івуара:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацый: 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads