Зборная Катара па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Катара па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная асацыяцыя Катара.
Remove ads
Гісторыя
Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры — у 1984 і 1992. На гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з’яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.
На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболе. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з’яўляючыся краінай-арганізатарам, а таксама ў 2014 годзе. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з ігракоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.
У 2019 годзе зборная Катара ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Кубка Азіі. 10 лютага 2024 года на дамашнім турніры катарцы перайгралі ў фінале зборную Іарданіі і сталі ўладальнікамі Кубка Азіі ў другі раз.
Remove ads
Выступы на міжнародных турнірах
Чэмпіянат свету
- 1930—1970 — не ўдзельнічала
- 1974 — знялася з турніру
- 1978—2018 — не прайшла кваліфікацыю
- 2022 — групавы этап
Алімпійскія гульні
- 1972—1980 — не ўдзельнічала
- 1984 — групавы этап
- 1988 — не прайшла кваліфікацыю
- 1992 — Чвэрцьфінал
- 1996—2020 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі
- 1976 — не прайшла кваліфікацыю
- 1980 — групавы этап
- 1984 — групавы этап
- 1988 — групавы этап
- 1992 — групавы этап
- 1996 — не прайшла кваліфікацыю
- 2000 — Чвэрцьфінал
- 2004 — групавы этап
- 2007 — групавы этап
- 2011 — Чвэрцьфінал
- 2015 — групавы этап
- 2019 — Чэмпіён
- 2023 — Чэмпіён
Азіяцкія гульні
- 1974 — не ўдзельнічала
- 1978 — 1-ы групавы этап
- 1982 — не ўдзельнічала
- 1986 — групавы этап
- 1990 — не ўдзельнічала
- 1994 — групавы этап
- 1998 — Чвэрцьфінал
- 2002 — групавы этап
- 2006 — Чэмпіён
- 2010 — 1/8 фінала
- 2014 — не ўдзельнічала
- 2018 — групавы этап
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads