Жэрынскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэрынскаеmap
Remove ads

Жэ́рынскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Усвейка (прыток Улы). За 9 км на ўсход ад горада Чашнікі.

Хуткія факты Жэрынскае возера, Морфаметрыя ...

Плошча люстра возера 8,74 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м. Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км.

Назва звязана са стараславянскім словам «жерел» — выток, вусце, гарлавіна.

Размешчана на Чашніцкай раўніне. Катлавіна возера выцягнутай формы, схілы вышынёй да 2 метраў (на паўднёвым усходзе і захадзе да 10 метраў). Берагі нізінныя, топкія, на 38 % зараслі лесам і хмызняком, на захадзе — пясчаныя.
У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 14 гектараў. Возера моцна зарастае. Дно выслана сапрапелем, уздоўж заходняга берага пясчанае.
У возера ўпадаюць 6 ручаёў і выцякае ручай Чарнуха ў раку Усвейка. Пратокамі звязваецца за азёрамі Святое і Дрэвічнае.

Каля возера — катлавіна з залежамі торфу. Да берага возера прымыкае балота, у якім растуць брусніцы і журавіны. У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Уздоўж берага возера знаходзяцца вёскі Жэрына, Грынькі, Баравыя, Грушава, Лазукі.

Remove ads

Літаратура

  • Жэрынскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1. — С. 166—167.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 57. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5.
  • Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 26. — 36 с. 5 000 экз. ISBN 978-985-508-049-8.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads