Заазерскае (возера, Бялыніцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заазе́рскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, каля вёскі Заазер’е.
Плошча паверхні возера 0,58 (0,6[2]) км². Даўжыня 1,01[2] км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,85 (2,92[2]) км. Найбольшая глыбіня 9[2] м, сярэдняя 5,02[2] м. Аб’ём вады ў возеры 3,01[2] млн м³. Плошча вадазбору 8,8 км².
Схілы катлавіны возера спадзістыя, вышынёй 4—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно высланае сапрапелем.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads