Клява (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі (прыток Бярэзіны) From Wikipedia, the free encyclopedia

Клява (прыток Бярэзіны)
Remove ads

Клява́ — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці і Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Клява, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

К. Буга звязваў з літоўскім klevas «клён»[2]. Ул. Тапароў, апроч таго, параўноўваў з назвай прускага возера Clawoge, з назвай ракі Клевень[ru] на Падзесенні, прычым недалёка Клевені фіксуецца меркаваныя назвы-калькі Клённая, Клёнушка[3].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 498 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Густата рачной сеткі 0,42 км/км². Асноўныя прытокі — рэкі Беларэч (злева) і Клявіца (справа).

Пачынаецца з возера Заазерскае ў Бялыніцкім раёне. Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Бярэзіну за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Красны Бераг Бярэзінскага раёна. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слаба парэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на захад ад вёскі Карытніца Бялыніцкага раёна). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.

У басейне Клявы возера Карманоўскае. Паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы на рацэ Гарэніцкае вадасховішча[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads