Запольскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Заполле.

Хуткія факты Запольскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Ціхініцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Наваселле, Стрэнькі і пасёлак Марусіна)[2]. 16 студзеня 1985 года скасавана вёска Манькі[3], 13 лістапада 1987 года — вёска Сяменькавічы[4]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад Ціхініцкага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[5]. 18 верасня 2018 года скасавана вёска Наваселле[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1438 чалавек[7], з іх 94,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1224 чалавекі[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads