Забеліна (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забе́ліна[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км ад вёскі Арэхаўна, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Загацце.
Плошча паверхні возера 0,32 (0,265[2]) км². Даўжыня 0,78 (0,8[2]) км, найбольшая шырыня 0,45 (0,48[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 (2,21[2]) км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 1,22 м[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,32 млн м³[2]. Плошча вадазбору 126 км².
Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Забеліна злучана пратокамі з азёрамі Лесава і Арэхаўна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads