Забрэзскі валун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забрэ́зскі валун — геалагічны помнік прыроды ў Беларусі, каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны. Размешчаны за 2 км на поўдзень ад в. Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Вялікі ледавіковы валун ружавата-шэрага сярэднезярністага мігматыту. Даўжыня валуна складае 4,6 м, шырыня 3,6 м, вышыня 1,7 м, у абводзе 12,8 м, аб'ём 15 м³, маса каля 40 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тысяч гадоў назад з паўднёвай Карэліі. На паверхні Забрэзскага валуна захавалася вялікае паглыбленне глыбінёй да 10 см і 50—70 см у папярочніку.
Remove ads
Літаратура
- Забрэзскі валун. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads