Забярэззе (Брэсцкі раён)
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забярэ́ззе[1] (трансліт.: Zabiarezzie, руск.: Заберезье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вядома як фальварак у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. З 1890 года ўласнасць М. Бекмана, які меў тут 382 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва
- 33 жыхары (1905)
- 3 двары, 14 жыхароў (1921)
- 41 жыхар (1959)
- 22 жыхары (1970)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads