Завелле (возера)

возера From Wikipedia, the free encyclopedia

Завелле (возера)map
Remove ads

Заве́лле — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Цінаўка.

Хуткія факты Завелле, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,32 км². Даўжыня 1,38 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя 4,2 м[2]. Плошча вадазбору 2,3 км².
Катлавіна Завелля выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, у паўночнай частцы да 10 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. На возеры 2 востравы. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай.

У возеры водзяцца лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, карась, джгір і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads