Завідаўка (Буда-Кашалёўскі раён)

пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заві́даўка[1] (трансліт.: Zavidaŭka, руск.: Завидовка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 29 км ад Гомеля, 1 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На захадзе і поўдні рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, рэдкая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Гомельскім павеце Магілёўскай губерні. У 1884 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.

У 1926 годзе ў Лапіцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года) з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года ў Буда-Кашалёўскім раёне. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Завидовка», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.

Дынаміка

  • 1926 год — 32 двары, 163 жыхара.
  • 1959 год — 113 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 14 гаспадарак, 37 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads