Загорбашша
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заго́рбашша[1] (трансліт.: Zahorbašša, руск.: Загорбашье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Размешчаны прыпыначны пункт Загорбашша.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на захад ад Жыткавіч, 2 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.
Гідраграфія
Вакол меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца са шчыльнай забудовы 2 мерыдыянальных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 679 дзесяцін зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад нямецкай акупацыі. 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы).
Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.
Дынаміка
- 1845 год — 25 двароў.
- 1897 год — 70 двароў 433 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 107 двароў, 537 жыхароў.
- 1917 год — 662 жыхара.
- 1921 год — 121 двор, 681 жыхар.
- 1959 год — 258 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads