Загорнае (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заго́рнае, Хвасты[1] — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 27 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты ў басейне ракі Дрысвята. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёраў.

Хуткія факты Загорнае, Морфаметрыя ...

Плошча возера Загорнае складае 0,36 (0,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 6,7 м, сярэдняя 3,2 м. Даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 4,13 км. Аб'ём вады ў возеры складае 1,15 млн м³, плошча вадазбору 2,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі вадаёма невысокія, не перавышаюць 0,1—0,3 м, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае. На большых глыбінях дно глеістае. Глыбіні да 2 м займаюць каля 22 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі і на паўночным захадзе выцякае ручай, злучаючы Загорнае праз невялікае возера з ракой Дрысвята.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, лінь, плотка, карась і інш. Зарыблялася сазаном.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads