Задор’еўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Задо́р’еўскі сельсавет[2] (таксама — Задо́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Задор’е.

Хуткія факты Задор’еўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Амнішаўскага і Горнаўскага сельсаветаў[4]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (вёскі Васількоўка і Шылы)[5]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ізбішчанскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е, скасавана вёска Шылы[6]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізбішчанскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава)[7]. 29 чэрвеня 2010 года ліквідавана вёска Гаравец[8], 28 снежня 2012 года — вёска Востраў 1[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 1290 чалавек[10], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1389 чалавек[12].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Харошае».
Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0141-9. С. 512
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня, 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads