Юрылава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры́лава[1] (трансліт.: Jurylava, руск.: Юрилово) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Месціцца за 63 кіламетры на паўночны захад ад Лагойска, за 102 кіламетры ад Мінска, за 28 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія Полацк — Маладзечна)[2].
Гісторыя
У 1897 годзе адносілася да Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя — да Ізбішчанскай сельскай грамады. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Ізбішчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны пагранічнік». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 4 вяскоўцы. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года[2]. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Ізбішчанскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 10 двароў, 72 жыхары
- 1897 год — 32 двары, 194 жыхары
- 1909 год — 28 двароў, 155 жыхароў
- 1917 год — 28 двароў, 179 жыхароў
- 1926 год — 30 двароў, 163 жыхары
- 1941 год — 44 двары, 174 жыхары
- 1969 год — 41 двор, 164 жыхары
- 2003 год — 17 двароў, 23 жыхары
- 2010 год — 13 гаспадарак, 18 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads