Залессе (Пухавіцкі сельсавет)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі засценак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года засценак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года пасёлак. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 6 двароў, 23 жыхары
  • 1917 год — 5 двароў, 32 жыхары
  • 1926 год — 10 двароў, 46 жыхароў
  • 1960 год — 33 жыхары
  • 2002 год — 1 двор, 2 жыхары
  • 2009 год — 1 жыхар
  • 2019 год — 1 жыхар[3]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads