Блуа (замак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскі замак Блуа (фр.: château de Blois) у французскім дэпартаменце Луар і Шэр — самы буйны па памерах з замкаў Луары, любімая рэзідэнцыя французскіх каралёў Людовіка XII і Францыска I. Замак знаходзіцца ў цэнтры горада Блуа, на правым беразе Луары, і нароўні з іншымі луарскімі замкамі знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.
Remove ads
Гісторыя
Асноўная частка існуючага палаца-замка была выбудавана ў XV стагоддзі герцагамі Арлеанскімі. Калі адзін з іх уступіў на французскі прастол пад імем Людовіка XII (1498), ён застаўся жыць у Блуа. Яго дачка Клод таксама была прывязана да рэзідэнцыі ў Блуа і настаяла на тым, каб яе муж, Францыск I, вылучыў сродкі на абнаўленне познегатычнага палаца ў духу італьянскага рэнесансу. Пасля смерці каралевы на планах Францыска перабрацца ў Блуа з Амбуаза быў пастаўлены крыж, і рэнесанснае крыло замка засталося недабудаваным.
Канец XVI стагоддзя адзначыўся ў Блуа крывавымі падзеямі. Пры выкрыцці Амбуазскай змовы Гізы павезлі караля ў больш прыдатны на выпадак аблогі Амбуаз. Генрых III заманіў у палац свайго ворага, Генрыха Гіза з братам-кардыналам, дзе яны абодва былі забіты каралеўскімі целаахоўнікамі, а яшчэ праз два тыдні тут памерла Кацярына Медычы. (Турыстам паказваюць яе тайнік для ядаў).
Пры Бурбонах рэзідэнцыя ў Блуа страціла палітычнае значэнне. Людовік XIII выдаліў туды са сталіцы сваю маці, Марыю Медычы. Пазней палацам валодаў яго брат, Гастон Арлеанскі, які даручыў Франсуа Мансару прыбудаваць да палаца пакоі ў найноўшым гусце барока. Гэта праца не была даведзена да канца па прычыне недахопу сродкаў. Напачатку XVIII стагоддзя палац быў адведзены ў распараджэнне польскай каралевы-ўдавы Марысенькі. Луі-Філіп у XIX стагоддзі адрэстаўраваў, нанова мэбляваў і маляўніча дэкараваў спустошаныя за гады рэвалюцыі каралеўскія пакоі.
Remove ads
Спасылкі
- (фр.) Афіцыйны сайт замка і музеяў Блуа
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блуа (замак)
- Палац Людовіка XII
- Рэнесанснае крыло Францыска I
- Каралеўскія пакоі з вензелямі Генрыха IV
- Барочнае крыло Гастона Арлеанскага
- Знакамітая ажурная лесвіца, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads