Цяхцінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяхці́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяхцін.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1965 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін), якія былі вылучаны з Запольскага сельсавета[1]. 23 жніўня 1968 года скасаваны пасёлак Крушынаўка[2], 20 ліпеня 2015 года — вёска Красны Бор і пасёлак Жорнаўка[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1485 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1160 чалавек[6].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 жніўня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads