Ціхініцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.

Хуткія факты Ціхініцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 16 студзеня 1975 года скасаваны вёскі Лейчыцы і Слапішча (зліліся з вёскай Ціхінічы)[2], 7 чэрвеня 1979 года — пасёлак Новая Аляксандраўка[3], 13 лістапада 1987 года — вёска Сяменькавічы[4]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[6], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1761 чалавек[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads