Заразіха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заразі́ха[1], Ваўчок (Orobanche) — род кветкавых раслін-паразітаў з сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыя расліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобна патоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі заразіха прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкаладобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Налічваецца больш за 150 відаў ва ўмераных і субтрапічных раёнах[2] Паўночнага паўшар’я; на Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляюцца: заразіха галінастая (Orobanche ramosa), белая (Orobanche alba), эльзаская (Orobanche alsatica), гваздзіковая (Orobanche caryophyllacea), блакітнаватая (Orobanche coerulescens), парэзнікавая (Seseli libanotis), кумская, або сланечнікавая (Orobanche cumana), высокая (Orobanche elatior), бледнакветкавая (Orobanche pallidiflora).
Remove ads
Выкарыстанне чалавекам
Лекавыя і харчовыя расліны, некаторыя віды (напрыклад, заразіха галінастая) — пустазелле.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- Архангельская З. М. Заразиха(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads