Зараптэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зараптэры (Zoraptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (сумяшчаюць прыметы тараканавых і тэрмітаў).
Даўжыня да 3 мм, ротавы апарат жавальны, вусікі дзевяцічленікавыя. Большасць відаў бяскрылыя і сляпыя, хоць некаторыя маюць дзве пары перапончатых крылаў з рэдкімі жылкамі і вочы.
Вядома каля 30 відаў. Сустракаюцца на розных кантынентах, але ў Еўропе не выяўлены.
Жывуць у лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой[1]. Утвараюць калоніі, але не з'яўляюцца грамадскімі насякомымі. Кормяцца іншымі членістаногімі і спорамі грыбоў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads