Заронава (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заро́нава, Заро́наўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне на мяжы з Шумілінскім раёнам (Віцебская вобласць). Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Віцебска ў басейне ракі Заронаўка (Шэ́вінка), за 12 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,1 км на поўдзень ад аграгарадка Заронава.
Плошча паверхні Заронава складае 31,6 км², даўжыня 7,6 км, шырыня 1,05 км, даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Плошча вадазбору — 147 км². Найбольшая глыбіня возера 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млн м³.
Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,3 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Падводная частка катлавіны падзелена на плёсы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5 да 10 м. Берагі возера пясчаныя, пясчана-галечныя, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 3—5 метраў.
На паўднёвым усходзе возера 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі.
У Заронава ўпадаюць 12[1] ручаёў (адным з іх злучана з возерам Княжно́) і выцякае рака Заронаўка.
Уздоўж Заронава праходзіць аўтамабільная дарога Р114.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads