Заронаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заро́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Заронава.

Хуткія факты Заронаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна. 5 красавіка 1935 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхалёўскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад сельсавета са складу Старасельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Какоры, Карма і Мазанава), са складу Біцялёўскага сельсавета — 8 населеных пунктаў (Баршчоўка, Васькавічы, Дзяйкі, Пракуды, Суйкава, Чопіна, Шарсні і Швейцарыя)[2]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Біцялёўскага сельсавета перададзена вёска Ціраспаль[3]. 12 лістапада 1965 года ў склад сельсавета з Лятчанскага сельсавета перададзена вёска Сцяпанкава[4]. 17 мая 1966 года ў мяжу Віцебска ўключаны пасёлак Ціраспаль[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заронаўскага сельсавета 31 населены пункт[6]. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Пестуніца[7]. 18 жніўня 1981 года ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзена вёска Суднікі[8], якая 13 студзеня 1992 года вернута назад у склад Мазалаўскага сельсавета. 11 красавіка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заронава[9].

Remove ads

Насельніцтва

Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 3 867 чалавек (924 двары). Пасля вайны было адноўлена 967 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 2 763 чалавекі. Пад час вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 135 чалавек і 745 двароў; з 75 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы ў нацысцкую Германію, вярнулася 60 чалавек. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 305 жыхароў сельсавета, яшчэ 106 чалавек загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[10].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1509 чалавек[11], з іх 88,7 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,4 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года — 1089 чалавек[13].

Remove ads

Населеныя пункты

  1. Баршчоўка
  2. Бліны
  3. Бялянкі
  4. Варашылы
  5. Грушэўская
  6. Дзяйкі
  7. Жыгалава
  8. Заронава
  9. Іванава
  10. Кавалькі
  11. Казлы
  12. Какоры
  13. Мазонава
  14. Машкіна
  15. Мірная
  16. Міхалі
  17. Палойнікі
  18. Пестуніца
  19. Пракуды
  20. Сіманаўшчына
  21. Стоўбніца
  22. Субачы
  23. Суйкава
  24. Сцяпанкава
  25. Тапорына
  26. Чопіна

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads