Старасельскі сельсавет (Віцебскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Старое Сяло.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 29 кастрычніка 1924 года ў складзе Кузняцоўскага раёна, з 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лятчанскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад Заронаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Какоры, Карма і Мазанава), у склад Біцялёўскага сельсавета — 9 населеных пунктаў (Дарагакупава, Капітанава, Казлы, Лётцы, Навасёлкі, Падлазнікі, Трубачы, Цераспольская Слабада і Філімонава)[2]. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Лятчанскага сельсавета[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads