Заслучна

вёска ў Брэсцкім райне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Заслучнаmap
Remove ads

Заслу́чна[1] (трансліт.: Zaslučna, руск.: Заслучно) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Remove ads

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская, які належаў графіні Красінскай. У 1870 годзе адносілася да Біскупска-камяніцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе ў Камянец-Жыровіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 118 рэвізскіх душ (1870)
  • 39 двароў, 281 жыхар (1897)
  • 298 жыхароў (1905)
  • 132 жыхары (1959)
  • 129 жыхароў (1970)
  • 39 гаспадарак, 95 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads