Захар Яфімавіч Чарнякоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Яфімавіч (Захарый Хаімавіч) Чарнякоў (26 мая 1900, Прапойск[1][2], Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 28 лістапада 1997, Масква, Расія) — савецкі этнограф, мовазнавец, спецыяліст па саамскіх мовах. Аўтар аднаго з саамскіх буквароў на аснове лацінкі (1933).
Remove ads
Біяграфія

Дзяцінства разам з бацькамі пражыў у Лодзі, пазней у Санкт-Пецярбургу, дзе ў 1908—1917 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай яўрэйскай прыватнай мужчынскай гімназіі І. Г. Эйзенбета і скончыў восем класаў[3]. Летнія месяцы праводзіў у Фінляндыі.
З 1919 года быў добраахвотнікам у Чырвонай Арміі, браў удзел у Грамадзянскай вайне, пасля дэмабілізацыі стварыў першы ў СССР педагагічны рабфак, які выпусціў першых настаўнікаў з рабочых і сялян.
Скончыў Геаграфічны інстытут (1926) і працаваў на кафедры этнаграфіі ЛДУ. Па заданні кафедры першы раз пабываў на Кольскай Поўначы. Вывучыў саамскую мову і выкладаў яе ў Інстытуце народаў Поўначы, ЛДПІ імя А. І. Герцэна, а з 1933 года — у Мурманску.
Працаваў у Камісіі акрвыканкама па раяніраванні, а таксама ў Камітэце новага алфавіту, склаў і выдаў у 1933 годзе першы саамскі буквар на аснове лацінкі (1500 экз.), пераклаў на саамскую мова шэраг падручнікаў з рускай мовы, аднак праз два гады буквар быў канфіскаваны як «палітычна шкодны»[4]. А. Г. Эндзюкоўскі крытычна адазваўся на працу Чарнякова, кажучы пра «прыкрыя і шкодныя памылкі» у буквары.
У 1938 годзе быў арыштаваны разам з іншымі выкладчыкамі Інстытута народаў Поўначы, у т.л. Эндзюкоўскім, па справе так званай «Саамскай змовы»; абвінавачаны ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. За версіяй следчых, Чарнякоў разам з Эндзюкоўскім і этнографам з Мурманска В. К. Алымавым узначальвалі нейкую «Саамскую нацыяналістычную паўстанцкую дыверсійна-шкодніцкай арганізацыю». Гэтая арганізацыя была, нібыта, звязана, як з Захадам (у тым ліку з тымі коламі Фінляндыі, якія падтрымлівалі ідэю стварэння Вялікай Фінляндыі, у склад якой былі б уключаны Усходняя Карэлія і Кольскі паўвостраў), так і з так званым «Карэльскім цэнтрам», які нібыта узначальвалі Эдвард Гюлінг і Густаў Ровіа, былыя кіраўнікі Карэльскай АССР[5][6].
На працягу многіх гадоў выкладаў этнаграфію ў ленінградскіх і маскоўскіх ВНУ, у 1962 годзе выйшаў на пенсію, разам з тым працягваў распрацоўваць праблему нацыянальных моў народаў СССР, у т.л. саамскай, у розных навукова-даследчых інстытутах. Ажыццявіў экспедыцыі на Кольскі паўвостраў ў 1958, 1975 і 1984 гадах. Аўтар працы «Очерки этнографии саамов», адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку пераклад кнігі нямецкага навукоўца XVII ст. Ёханеса Шэфера «Lappland» .
Ведаў ідыш, іўрыт, беларускую, польскую, рускую і фінскую мовы.
Remove ads
Бібліяграфія
- Первый урок лопарского языка. — Л., 1929.
- Очерки этнографии саамов. — Рованиеми, 1998.
Зноскі
- Анатолий Хаеш. Генеалогические сведения о документах Санкт-Петербургской гимназии Эйзенбета. М.: Общество «Еврейское наследие», 1996.
- Черняков Захарий Ефимович . Кольский Север. Энциклопедический лексикон. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads