Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі — мастак А. І. Кузняцоў.
Медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Кёнігсберга ў перыяд з 23 студзеня па 10 красавіка 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Будапешта».
«За ўзяцце Кёнігсберга» — адзіны медаль СССР, заснаваны ва ўзнагароду за ўзяцце горада-крэпасці, а не ў сувязі з узяццем або вызваленнем сталіцы.
Па стане на 1987 год медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» было ўзнагароджана каля 760.000 чалавек.
Remove ads
Гл. таксама
- Кёнігсбергская аперацыя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads