Званочак персікалісты
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Званочак персікалісты (Campanula persicifolia) — кветкавая расліна сямейства званочкавых.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.
Пашырэнне
Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе. Значная частка арэалу знаходзіцца ў Еўрапейскай часткі Расіі.
Батанічнае апісанне
Званочак персікалісты — травяністая шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню 40-100 і нават 160 см. Змяшчае млечны сок.
Корань верацянопадобны, касы, кудзелісты. Сцябло прамое, простае, рэдка галінастае, голае, злёгку рабрыстае.
Сцябловыя лісты — чарговыя, вузкія, лінейныя або ланцэтныя, цёмна-зялёнага колеру, бліскучыя, па краях гародчатыя (верхнія — амаль цэльнакрайнія, менш ніжніх).
Кветкі — блакітнага, сіне-фіялетавага або светла-ліловага колеру (рэдка белага), размешчаны на кароткіх Кветаножках, сабраны ў аднабокі верхавінны пэндзаль з 3-8 кветак. Вяночак шыроказваночкавы, буйны, да 3,5 см даўжынёй і ў дыяметры, падзелены на долі не больш чым на 1/3. Чашачка ўдвая карацей вяночка, зваротнаканічная, бароздавая, з доўгімі завостранымі цэльнакрайнімі зубцамі. Цвіце ў чэрвені-ліпені.
Плод — шматнасенная каробачка з 10 жылкамі, адкрываецца дзірачкамі ў верхавіны. Плоданасіць у жніўні-верасні.
Прымеркаваны да светлых лясоў, узлескаў, сустракаецца ў зарасніках хмызнякоў, па ярам.
Значэнне і ўжыванне

Дэкаратыўная расліна, даўно уведзеная ў культуру.
Сарты і разнавіднасці, якія вырошчваюцца ў культуры
- 'Alba'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[1].
- 'Caerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[2].
- 'Coerulea'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі сінія. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[3].
- 'Moerheimii'. Вышыня раслін каля 90 см. Кветкі белыя, паўмахровыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 7-9 шт. на м²[4].
- Campanula persicifolia subsp. sessiliflora. Вышыня раслін каля 80 см. Кветкі сіне-фіялетавыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 3-5 шт. на м²[5]. Па іншых дадзеных, вышыня раслін каля 90 см. Лісце і кветкі больш буйныя, чым у намінальнай формы[6].
- Campanula persicifolia var. planiflora. Вышыня раслін каля 20 см. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[7]. Кветкі сінія[8].
- Campanula persicifolia var. planiflora f. alba. Вышыня раслін каля 20 см. Кветкі белыя. Рэкамендуемая шчыльнасць пасадкі 25 шт. на м²[9].
Remove ads
Зноскі
- Campanula persicifolia 'Alba'(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia 'Caerulea'(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia 'Coerulea'(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia 'Moerheimii'(недаступная спасылка) на сайте tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia subsp. sessiliflora(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia var. planiflora(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
- Campanula persicifolia var. planiflora (Prachtklokje) Архівавана 4 сакавіка 2016. на сайце Plantenencyclopedie.nl
- Campanula persicifolia var. planiflora f. alba(недаступная спасылка) на сайце tuincenter-vincent.be
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads