Звераўшчына
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зве́раўшчына[1] (трансліт.: Zvieraŭščyna, руск.: Зверовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя. У 1599 годзе фальварак і вёска ў Слонімскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
У 1886 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Мінскай губерні, працавала школа.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 30 вяскоўцаў.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 21 двор, 256 жыхароў (1886)
- 40 двароў, 227 жыхароў (1921)
- 422 жыхары (1959)
- 324 жыхары (1970)
- 76 двароў, 90 жыхароў (1998)
- 38 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads