Звонкі велярны выбухны зычны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Звонкі велярны выбухны зычны
Remove ads

Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.

  • Месца ўтварэння: Велярны
  • Спосаб ўтварэння: Выбуховы
  • Тып фанацыі: Звонкі
  • Шумны
Хуткія факты Звонкі велярны выбухны зычны, Нумар па МФА ...
Remove ads

Прыклады

Больш інфармацыі Мова, Слова ...

У беларускай мове

У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова двузнакам «кг» пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [ан'эɡдо́т]). Яго глухі адпаведнік — voiceless velar plosive (глухі велярны выбухны, [к]).

Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [г] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.

Для перадачы выбухнога [г] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1].

У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары «g» для абазначэння гуку. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарфілд] ці [γарфілд].

Этымалагічны

  • Абрызглы
  • Агата (імя) (як варыянт)
  • Агрэст
  • Бразгат
  • Возгры
  • Вэдзгаць
  • Габлі
  • Габрусь (імя) (як варыянт)
  • Газа
  • Газэта (як варыянт)
  • Ганак
  • Гарнец
  • Гвалт (ад інда-еўрапейскага кораня *ǵʰwel-)
  • Гераічны (як варыянт)
  • Гергетаць
  • Гірса
  • Глузд
  • Гмахі
  • Гонта
  • Граніца (як варыянт)
  • Графа (як варыянт)
  • Грошы (як варыянт)
  • Груца
  • Гузік
  • Гузы
  • Густ (як варыянт)
  • Джгаць
  • Зграбны
  • Зграя
  • Ізгой
  • Інтэлігенцыя (як варыянт)
  • Лезгінка
  • Лязг [к]
  • Мазгі
  • Нягеглы
  • Плявузгаць
  • Розгі
  • Рэзгіны
  • Цуглі
  • Цэгла
  • Цяглі
  • Швагер

Узнікае фанетычным шляхам

  • Эксгумацыя
  • Экзамен
  • Анекдот
  • Пакгаўз
  • Вакзал
Remove ads

Зноскі

  1. А. I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads