Англійскі алфавіт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Англійскі алфавіт (англ.: English alphabet) — алфавіт англійскай мовы. Ён заснаваны на лацінскім алфавіце і складаецца з 26 літар.

6 літар можуць пазначаць галосныя гукі (монафтонгі і дыфтонгі, самастойна альбо ў складзе дыграфаў): «A», «E», «I», «O», «U», «Y».

21 літара можа пазначаць зычныя гукі: «B», «C», «D», «F», «G», «H», «J», «K», «L», «M», «N», «P», «Q», «R», «S», «T», «V», «W», «X», «Y», «Z».

Літара «Y» можа пазначаць як зычны, так і галосны гукі (yes, yet, але many, only)[1].

Літара «W» самастойна пазначае зычны гук (when, sweet), але выкарыстоўваецца і ў складзе дыграфаў, якія пазначаюць галосныя гукі (cow, dew, raw і гэтак далей). У брытанскім вымаўленні[uk] (англ.: Received Pronunciation) тое ж дакладна і для літары «R» (run, drink, але more, far, dear).

Remove ads

Літары сучаснага англійскага алфавіта

Больш інфармацыі №, Вялікая літара ...
Remove ads

Дыграфы

У англійскай мове маюцца наступныя дыграфы:

  1. sh = [ʃ], «shine» [ʃaɪn];
  2. zh = [ʒ], «Zhukov» [ˈʒukov] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
  3. ch = [tʃ], «China» [ˈtʃaɪnə]; = [k] у словах грэчаскага паходжання «echo» [ˈekəʊ], а таксама ў запазычаннях з некаторых іншых моў: іўрыт — «Michael» [ˈmaɪkəl]; нямецкай — «Mach» [mak]; часам = = [ʃ] у словах французскага паходжання — «Michigan» [ˈmɪʃɪgən], «machine» [məˈʃiːn]; ды інш.;
  4. kh = [x], «Kharkiv» [ˈxarkiv] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
  5. th = [ð] альбо [θ] «the» [ðiː, ðə], «think» [θ θk];
  6. ph = [f] у словах грэчаскага паходжання.
Remove ads

Дыякрытычныя знакі

Дыякрытычныя знакі ўжываюцца ў англійскіх тэкстах рэдка і ў асноўным у запазычаных словах пры захаванні ў англійскай іх напісання, якое было ў мове-крыніцы, часта французскай: у слове café «кавярня» значок акуту паказвае, што ў англійскай мове ўслед за французскай літара e не з’яўляецца невымаўляльнай, «нямой», якой была б на канцы слова, не маючы рыскі. Гэты знак і рыска са зваротным яму нахілам у французскай абазначаюць галосныя гукі той ці іншай ступені адкрытасці — ўздыму языку, і ў французскай націск заўсёды падае на апошні вымаўляльны галосны гук кожнага знамянальнага слова.

Як толькі такія словы становяцца натуралізаванымі ў англійскай, яны звычайна губляюць дыякрытычныя знакі, як гэта адбылося са старымі запазычаннямі, да прыкладу, французскім словам hôtel. У нефармальнай англійскай дыякрытыка часта апускаецца ў сілу адсутнасці літар з ёй на клавіятуры, а прафесійныя капірайтэры і наборшчыкі аддаюць перавагу яе выкарыстанню. Тыя словы, якія яшчэ ўспрымаюцца як чужыя, часта захоўваюць дыякрытыку. Да прыкладу, адзінае напісанне слова soupçon, знойдзенае ў англійскіх слоўніках (Оксфардскім і іншых), ужывае дыякрытычны знак. Дыякрытычныя знакі часцей захоўваюцца тады, калі пры іх адсутнасці магчымая блытаніна з іншым словам (да прыкладу, résumé (або resumé [рэзюмэ] «рэзюмэ (для прыёму на працу)», а не resume [рызьюм] «аднавіць») і зрэдку нават дадаюцца (як у maté, ад іспанскага yerba mate, але прытрымліваючыся прыкладу напісання слова café, з французскай).

Акут, гравіс або дыярэзіс можуць быць пастаўлены над «е» напрыканцы слова для абазначэння таго, як яна вымаўляецца (saké).

Наогул, дыякрытычныя знакі часта не выкарыстоўваюцца нават у тых месцах, дзе яны маглі б дазволіць пазбегнуць блытаніны.

Гісторыя

Пісьменнасць англійскай мовы з’явілася прыкладна з V стагоддзя н. э., для запісу выкарыстоўваліся англасаксонскія руны, захаваліся толькі некалькі невялічкіх фрагментаў тагачасных запісаў. Змена рун на лацінскія літары пачалася з VII стагоддзя з прыходам хрысціянскіх місіянераў. У 1011 годзе манах бенедыктынскага абацтва на імя Бертферд (Byrhtferð) выкарыстоўваў англійскі алфавіт, які складаецца з 23 літар лацінскага алфавіта (без «J», «U» і «W»), дапоўненых амперсандам, чатырма літарамі, заснаванымі на англасаксонскіх рунах: «Yo» (Yoȝ, ёўґ), Вунья (ƿ), Торн (þ), «Ð», і лігатурай «Æ». Яго варыянт выглядаў так:

A B C D E F G H I K L M N O P Q R S T V X Y Z & Ȝ Ƿ Þ Ð Æ

У XVI стагоддзі былі запрапанаваныя літары «U» ды «J», як вытворныя ад «V» ды «I», атрымала статус асобнай літары «W» («VV»). Лігатуры «æ» і «œ» можуць выкарыстоўвацца ў некаторых словах грэчаскага і лацінскага паходжання, такіх як «encyclopædia» — энцыклапедыя, аднак у сувязі з тэхнічнымі абмежаваннямі клавіятур і друкавальных прыладаў яны часта замяняюцца на адпаведныя «ae» і «oe».

Remove ads

Частотнасць літар

Найбольш часта сустраканай літарай у англійскай мове з’яўляецца «E», самай рэдкай — «Z».

Ніжэй прыведзены спіс частотнасцяў літар, якія выкарыстоўваюцца ў англійскай мове[2].

Больш інфармацыі Літара, E ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads