Здзіслаў Францавіч Стома
савецкі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Здзіслаў Францавіч Сто́ма[2][3] (польск.: Stomma, руск.: Стомма; 4 (17) жніўня 1907, Мінск — 21 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР (1961)[2], Народны артыст СССР (1968).
Remove ads
Сям’я
Нарадзіўся ў сям’і Франца Стомы (руск.: Стоммы), сына Язэпа (Юзафа), і Юзафы з Круглікаў, дачкі Паўла. Стомы былі каталіцкага веравызнання, паходзілі з Лепельскага павета, паводле тагачаснай шляхецкай завядзёнкі сваё прозвішча Стома пісалі з падвоеным м (польск.: Stomma).
Прыехаўшы ў Мінск, Франц Стома ў дарэвалюцыйны час працаваў у вядомым рэстаране «Акварыум» (цяпер на яго месцы Палац культуры прафсаюзаў).
У сям’і Франца і Юзафы Стомаў, апрача Здзіслава, нарадзілася сямёра дзяцей, з іх двое (Чэслаў і Ганна) памерла ад шкарлятыны ў час Першай сусветнай вайны, калі бацька Франц быў на фронце, іншыя — Віктар, Франц, Леанарда, Алена.
Remove ads
Біяграфія
Здзіслаў Стома навучаўся ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным польскім тэатры Беларускай ССР у Менску. З 1929 года пачаў працаваць на сцэне таго ж тэатра. З 1937[2] года ў Тэатры юнага гледача. Затым пераведзены ў Кіеўскі Польскі тэатр Украінскай ССР.
З 1940 года — у Першым Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Падчас Другой сусветнай вайны быў у эвакуацыі.
З 1949 года здымаўся ў кіно.
Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.
Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.
Remove ads
Асабістае жыццё
У 1945 годзе ажаніўся з Галінай, дачкой Вікенція, на момант шлюбу яна была на 19 гадоў маладзейшая за Здзіслава.
Творчасць
У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Валодаў прыродным талентам.
Выбраныя ролі ў тэатры
- Быкоўскі («Паўлінка» Я. Купалы),
- Лявон Чмых («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка),
- Глушак Халімон («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), за выкананае гэтай ролі ў аднайменнай тэлевізійнай пастаноўцы атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР 1966 года[2],
- Караўкін («Брама неўміручасці» К. Крапівы),
- Белагубаў («Прыбытковае месца» А. Астроўскага),
- Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
- Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча),
- Бураўчык («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона),
- Іахім («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча),
- Глап’е («Тысяча франкаў узнагароды» паводле В. Гюго).
Remove ads
Зноскі
- Стомма Здислав Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads