Зейскае вадасховішча
вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зе́йскае вадасховішча[1] (руск.: Зейское водохранилище) — вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея.
Створана ў 1980 годзе ў выніку будаўніцтва Зейскай ГЭС. Напаўнялася вадой у 1974—1980 гг. Плошча паверхні вадасховішча складае 2419[2] км² пры нармальным падпорным узроўні 315[2] м. Аб’ём вады — 68,42[2] км³. Даўжыня вадасховішча 225—290[2] км, найбольшая шырыня 40[2] км, сярэдняя — 8[2] км. Найбольшая глыбіня каля 100[2] м. Вышыня плаціны складае 115,5[2] м, яе даўжыня 714[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 26[1] м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, барацьбы з паводкамі, рыбалоўства і суднаходства. Выконвае шматгадовае рэгуляванне сцёку.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads