Зелянчук няпарны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зелянчук няпарны
Remove ads

Зелянчук няпарны (Chrysochraon dispar) — насякомае атраду прамакрылыя (Orthoptera), сямейства саранчовыя сапраўдныя (Acrididae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Цела самца даўжынёй 16—20 мм, светла-ізумруднага колеру з залацістым адценнем. Самка даўжынёй 22—26 мм, серабрыстая светла-шэрая або бура-зялёная з вохрыстым адценнем. Пярэдняспінка падоўжная, з амаль паралельнымі бакавымі кілямі, ззаду закругленая. Вусікі самак нязначна даўжэйшыя за галаву з пярэдняспінкай, вусікі самцоў даўжэйшыя за іх амаль у 2 разы. Надкрылы самак звычайна ўкарочаныя, завостраныя на верхавінцы (у f. macroptera падоўжныя), амаль сутыкаюцца. Яйкаклад кручкападобны. Надкрылы самцоў закругленыя, дасягаюць верхавінкі задніх сцёгнаў. Ногі доўгія, стройныя. Вонкавы бок задніх сцёгнаў рабрысты. Галёнкі і сцёгны аднолькавай даўжыні.

Remove ads

Арэал

Еўропа, Казахстан, Сібір, паўночны ўсход Сярэдняй Азіі. У Беларусі жыве падвід Chrysochracn dispar dispar Germ, знойдзены ў Гомельскай і Віцебскай абласцях. Трапляецца на сырых лугах і балотах.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads