Землетрасенне ў Марока (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Землетрасенне ў Марока 2023 года — землятрус магнітудай 6,8 Mw, які здарыўся 8 верасня 2023 года ў рэгіёне Маракеш-Сафі ў Марока. Эпіцэнтр знаходзіўся за 71,8 км на паўднёвы захад ад Маракеша, недалёка ад гарналыжнага курорта ў Атласкіх гарах[1]. Землетрасенне выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.


Remove ads
Сітуацыя
Марока знаходзіцца недалёка ад мяжы паміж Афрыканскай і Еўразійскай плітамі[2]. Большая частка сейсмічнасці ў краіне звязана з рухам на мяжы пліт, прычым найбольшая сейсмічная небяспека назіраецца на поўначы[3].
Сейсмічнасць у Марока сканцэнтравана ў паўночным рэгіёне краіны і моры Альбаран. На поўдзень ад Эр-Рыфа сейсмічная актыўнасць нязначная. Сейсмічнасць у Сахарскім Атласе невялікая, а ў Сахарскім рэгіёне на поўдзень ад горнага пояса амаль адсутнічае[4].
Remove ads
Бедства
Землятрус адбыўся 8 верасня ў 23:11 па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне Ігіль[5].
Магнітуда склала 6,8[6]. Іншыя крыніцы ацэньваюць магнітуду ў 6,9[7] і 7,2[8]. Паўторны штуршок магнітудай 4,9 адбыўся праз 19 хвілін пасля асноўнага[9]. Усяго за асноўным штуршком рушылі ўслед сотні паўторных, магнітуда наймацнейшага склала 6[10].
Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення размяшчаўся на глыбіні 18,5 км[11]. Сейсмалагічнае агенцтва Марока паведаміла пра глыбіню ў 11 км[9]. Землетрасенне таксама адчувалася ў Партугаліі, Іспаніі, Маўрытаніі, Алжыры, Заходняй Сахары і ўздоўж ўзбярэжжа Гібралтарскага праліва[12]. Сведкі расказалі, што штуршок працягваўся каля 20 секунд[13].
Прынамсі 2960 чалавек загінулі[14] і яшчэ 5674 былі паранены[15].
Remove ads
Рэакцыя
У краіне абвешчана 3-дзённая нацыянальная жалоба[16]. Дапамогу пацярпелай дзяржаве прапанавалі Індыя[17], Францыя[18][19], Партугалія[20], Румынія[21], Турцыя[22], Вялікабрытанія[23], ЗША[24][25], Тайвань[26], Тайланд[27], Туніс[26], Еўрапейскі Саюз[28] і ААН[29].
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads