Зернебабовыя культуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зернебабовыя культуры
Remove ads

Зернебабо́выя культу́ры[1] — група раслін парадку Бабовыя (Fabaceae), якія галоўны чынам вырошчваюць для пладоў, якія ўжываюць як прадукты харчавання.

Thumb
Соевыя бабы

У зерні маецца 20—40[1] (20—50[2]) % бялкоў. У сухім рэчыве зялёнай масы колькасць бялкоў дасягае 18-19 %[2].

У сусветным земляробстве вядома больш за 60 відаў, якія адносяцца да 17 родаў[3]. Сярод іх арахіс, гарох, соя, фасоля, лубін, боб, эспарцэт, сачавіца, чына і іншыя.

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Па гаспадарчаму значэнню зернебабовыя культуры падзяляюцца на харчовыя, кармавыя, тэхнічныя і ўніверсальныя.

Спелае насенне выкарыстоўваюць у ежу ў выглядзе крупы і мукі. З яго падрыхтоўваюць кансервы, харчовыя канцэнтраты. Няспелае насенне і плады (зялёны гарошак, зялёныя бабы гароху і фасолі) — гародніна. З насення соі, арахісу здабываецца алей. Зерне, макуха, шрот, зялёная маса — каштоўны корм сельскагаспадарчым жывёлам. Зернебабовыя культуры ўзбагачаюць глебу азотам. Лубін, гарох пасяўны — добрае зялёнае ўгнаенне.

Remove ads

У Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

На 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 2016 год быў абвешчаны Міжнародным годам зернебабовых (МГЗ). 10 лютага — Сусветны дзень зернебабовых.

Зноскі

  1. Зерновые бобовые культуры : практикум / В. Г. Таранухо [и др.]. — Горки : БГСХА, 2014. — 56 с. — ISBN 978-985-467-504-6. (руск.)
  2. Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads