Злата Огневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Злата Огневіч (сапр. імя Інна Леанідаўна Бардзюг; нар. 12 студзеня 1986, Мурманск) — украінская спявачка. Прадстаўніца Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.
Remove ads
Біяграфія
Іна Леанідаўна Бардзюг нарадзілася ў Мурманску ў сям’і ваеннага хірурга і педагога. Пачала займацца музыкай у Судаку (Крым), куды пераехала з сям’ёй у 5 гадоў. Станаўленне Златы ўжо ў якасці прафесійнай спявачкі адбылося ў Кіеве, дзе дзяўчына стала выпускніцай Кіеўскага інстытута музыкі імя Гліэра па спецыялізацыі «Джазавы вакал».
Злата Огневіч з’яўляецца салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны, таксама спявала ў лаціна-бэнд.
У 2010 годзе Злата Огневіч стала фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсу «Еўрабачанне-2010» ад Украіны з песняй «Tiny Island», але не атрымала перамогу. У 2011 годзе прыняла ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2011» з песняй «Зозуля», але таксама не атрымала перамогу.
Выступала ў якасці спецыяльнага госця на міжнародным конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску.
У 2011 годзе на конкурсе Crimea Music Fest заняла першае месца і ў дадатак атрымала прыз прэсы.
У снежні 2012 года Злата перемагла ў нацыянальным адборы з песняй «Gravity» і ў маі 2013 года прадставіла Украіну на 58-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Мальмё[4], дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля конкурсу Злата атрымала Ганаровую грамату Кабінета Міністраў Украіны і гадзіннік ад прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава за выключны ўклад у развіццё ўкраінскага мастацтва.[5]
30 лістапада 2013 года разам з Цімурам Мірашнічэнкам была вядучай 11-га Дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Кіеве.
У студзені 2014 года Злата з Данецкім хорам заняла 2-е месца ў тэлешоу «Бітвы хораў».[6] У тым жа годзе яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спявачка года» 11-га нацыянальнага рэйтынгу «Фаварыты Поспеху».[7]
Палітычная кар’ера
Злата Огневіч была чацвёртай у спісе Радыкальнай партыі Алега Ляшко на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і была абрана дэпутатам. Яна і яе сям’я адмовіліся браць расійскія пашпарты пасля анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй, і ў знак пратэсту яна скасавала кантракты з уладамі паўвострава. Збірае грошы дабрачыннымі канцэртамі для ўкраінскай арміі.
10 лістапада 2015 года яна адмовілася ад дэпутацкага мандата.[8]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads