Змеявік

род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Змеявік
Remove ads

Змеяві́к[2] (Bistorta) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Налічвае каля 30[2] відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам, звычайна змеепадобнай формы. Сцёблы прамастойныя. Лісце простае, завостранае на канцах, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце з невялікімі ліставымі пласцінкамі на кароткіх чаранках, з доўгімі похвамі. Прыкаранёвае — буйное і на доўгіх чаранках. Кветкі ружовага або ружова-белаватага колеру, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі арэшак трохграннай формы.

У змеявіка жывароднага (Bistorta vivipara) кветкі ніжняй часткі суквецця відазменены ў клубеньчыкі, служачыя вегетатыўнаму размнажэнню[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў горных раёнах Азіі.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, таніданосныя (у кветках да 25 % дубільных рэчываў[2]), меданосныя і дэкаратыўныя расліны[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads