Арол-вужаед

птушка сямейства ястрабіныя From Wikipedia, the free encyclopedia

Арол-вужаед
Remove ads

Арол-вужаед, або крачун, або змеяед, або змяіны арол (Circaetus gallicus або Circaetus ferox) — драпежная птушка з сямейства ястрабіныя (Accipitridae) атраду сокалападобныя (Falconiformes).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads
Remove ads

Апісанне

Thumb
Арол-вужаед у Францыі

Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава з імі. Афарбоўка спінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых[1][2].

Пашырэнне

Thumb
Арол-вужаед у палёце

Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюць у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Еўропе, на Каўказе (за выключэннем стэпавых Перадкаўказзя і Прыкаспія  (руск.)), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.

Біятопы ў паўночнай частцы арэала — вялікія па плошчы старыя і вільготныя лясы паблізу балот і лугоў. На поўдні — сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамі, сухімі кустамі (напрыклад, маквісам). У гарах — да 1600—2000 м. Узімку — падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя зімуюць у паўночна-ўсходніх і цэнтральна-заходніх раёнах Афрыкі і ў Паўднёвай Азіі (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).

Харчаванне

Арол-вужаед выкормлівае птушанят у асноўным змеямі, хоць дарослыя птушкі часта сілкуюцца і іншымі паўзунамі, земнаводнымі, дробнымі звярамі і палявымі птушкамі. Сценафагія  (руск.) рэзка звужае арэал гнездавання гэтага віду.

Гнездаванне

Thumb
Паштовая марка Азербайджана
Thumb
«Арол-вужаед». О. фон Райзенталь  (англ.)
Thumb
Circaetus gallicus

Арол-вужаед вельмі скрытны, асцярожны, маўклівы. Для гнездавання абірае аддаленыя ад чалавека ўчасткі лесу з палянамі і балотамі, зручнымі для палявання[3].

Гняздо высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развілцы галін, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькіх слаёў плоска складзеных галін, часта прасвечвае знізу. Высцілка адсутнічае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галінкі розных памераў. Пабудаваныя гнёзды птушкі могуць выкарыстоўваць на працягу некалькіх гадоў. Часам займае гнёзды іншых птушак.

У кладцы звычайна адно белае яйка (у выключных выпадках да 2-х яек, але ў другім яйку эмбрыён заўсёды гіне, бо яго наседжванне спыняецца пасля з’яўлення птушаня з першага яйка). Наседжваюць яйкі каля 40 дзён абодва бацькі. На крыло птушаняты становяцца на 70-80-ы дзень жыцця.

Ахова

Ахоўваецца Канвенцыяй па міжнародным гандлі выміраючымі відамі дзікай фаўны і флоры (CITES) (Дадатак II), Бонскай (Дадатак II) і Бернскай (Дадатак II) канвенцыямі.

Як вельмі рэдкі, знікаючы від птушак, занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[4], Расіі[5], Украіны і Балгарыі.

Ва Украіне ахоўваецца ў Палескім, Ровенскім, Крымскім прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку, Дзяснянска-Старагуцкім нацыянальным прыродным парку.

Remove ads

У культуры

У філатэліі

Выява арла-вужаеда была выкарыстана на паштовых марках Грузіі і Таджыкістана. Пошта Азербайджана выпусціла паштовы блок.

Thumb
Паштовы блок Азербайджана

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads