Змеяшыйныя чарапахі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Змеяшыйныя чарапахі (Chelidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.
Каля 15 родаў, больш за 50 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Найбольш вядомыя: аўстралійская змеяшыйная чарапаха (Chelodina longicollis), гідрамедузы (Hydromedusa), махрыстая змеяшыйная чарапаха, або матамата (Chelus fimbiriatus), несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўднёва-Заходняй Аўсхраліі.
Даўжыня панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты.
Адкладваюць 15-20 яец.
Некаторыя віды — аб'екты палявання (мяса, яйцы).
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads