Знам’янка
горад у Кіраваградскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Знаменка[1] ці Знам’янка[2] (укр.: Знам’янка) — горад у Кіраваградскай вобласці Украіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва 21 000 чал.
Remove ads
Гісторыя
Знаменка заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, названа ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (цяпер Знаменка Другая). У 1886 годзе 143 жыхары. У 1913 годзе — каля 6 тысяч чалавек.
Пасля распаду Расійскай імперыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны 1917—1921 гадоў горад аказаўся пад уладай УНР і Халаднаярскай рэспублікі. У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы занялі горад. За гады Галадамора 1932—1933 гадоў і палітычных рэпрэсій загінуў не менш як 891 жыхар Знам’янкі. З 1938 года мае статус горада.
У Другую сусветную вайну з 5 жніўня 1941 да 9 снежня 1943 года горад акупаваны нацыстамі. У лесе побач горада размяшчаўся буйнейшы цэнтр партызанскага руху Кіраваградскай вобласці.
У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.
Падчас вайны на Данбасе (2014—2022) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знам’янчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх — Віктара Голага, названа цэнтральная вуліца горада.
Падчас расійскага ўварвання ва Украіну Знам’янка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.
Remove ads
Насельніцтва
1938 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|
14 600 | 11 198 | 27 393 | 29 336 | 33 828 | 29 412 | 24 255 |
Вядомыя асобы
- Лукія Яфімаўна Стачэнка (1879—1973), мясцовая жыхарка, удзельніца савецкага партызанскага руху
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads