Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі
Remove ads

Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі (груз. ზურაბ კონსტანტინეს ძე წერეთელი; 4 студзеня 1934(1934-01-04)[1][2][…], Тыфліс22 красавіка 2025(2025-04-22), Масква[3]) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог. З 1997 года — прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Акадэмік АМ СССР (1988; член-карэспандэнт 1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1990), народны мастак СССР (1980), народны мастак РФ (1994), лаўрэат Ленінскай прэміі (1976), дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР (1970, 1982) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996). Кавалер ордэна Леніна (1990). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Хуткія факты Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі, Дата нараджэння ...

Аўтар больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, такіх як Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, гасцінічны комплекс у Ізмайлава, Гасцінічны комплекс «Ялта- Інтурыст» у Ялце, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» у Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба навекі» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Касмадзям’янскай у Рузе і інш.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads