Зямля Вільчака
востраў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зямля Ві́льчака (руск.: Земля Ви́льчека[1]) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, у складзе архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Руская Арктыка»[2].
Зямля Вільчака знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага і з’яўляецца другім па велічыні востравам у яго складзе. Ад бліжэйшых астравоў аддзелены Аўстрыйскім пралівам і пралівам Моргана. Плошча вострава каля 2000 км². Рэльеф пласкагорны. Вышыні да 606 м. Амаль уся паверхня вострава ўкрытая ледавіком. Клімат суровы, арктычны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае -12 °C.
Востраў адкрыты ў 1873 годзе экспедыцыяй Карла Вайпрэхта і Юліуса Паера і названы ў гонар яе спонсара Ганса Вільчака.
Remove ads
Зноскі
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 221. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads