Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка
Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка (11 чэрвеня 1931, Высачаны, Лёзненскі раён —) — майстар абутковага вытворчага аб’яднання «Луч» Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1931 годзе ў рабочай сям’і ў вёсцы Высачаны. Да пачатку вайны скончыла чатыры класы школы. У 1943 годзе была адпраўлена ў Германію на прымусовыя працы . Пасля вяртання на радзіму скончыла пяты клас і з’ехала ў Мінск, дзе стала навучацца ў рамесным вучылішчы № 11, пасля заканчэння якога працавала з 1948 года швяёй-нарыхтоўшчыцай на Мінскай абутковай фабрыцы імя Калініна (пазней — аб’яднанне «Луч»). У 1951 годзе скончыла курсы павышэння кваліфікацыі, выкладала вытворчае навучанне ў школе ФЗН пры фабрыцы (пазней — СГПТВ № 43). Без адрыву ад вытворчасці скончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Мінску ў 1965 годзе[1]. З 1952 года — майстар швейнага ўчастка цэха мадэльнага жаночага абутку. У 1965 годзе ўступіла ў КПСС[1].
Была ініцыятарам сацыялістычнага спаборніцтва па засваенні і замяшчэнні сумежных спецыяльнасцяў, у выніку чаго на абутковай фабрыцы значна ўзрасла прадукцыйнасць працы. Датэрмінова выканала заданні сямігодкі . Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года за выдатныя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1981 года працавала майстрам вытворчага навучання СГПТВ № 34 у Мінску.
У 1986 годзе выйшла на пенсію. Пражывае ў Мінску.
Remove ads
Творчасць
Напісала некалькі аўтабіяграфічных твораў:
- Память сердца: страницы воспоминаний, 2008
- Я перед вами с памятью своей, 2014
Памяць
У 2015 годзе ў Лёзна была адкрыта Алея Славы, на якой знаходзіцца стэла з партрэтам Зінаіды Гарачка[2].
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы — указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года[1]
- Ордэн Леніна
- Медаль «За працоўную доблесць» (1955)
Зноскі
- Горячко Зинаида Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads