Каарэл Ірд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ка́арэл Ірд (эст.: Kaarel Ird; 27 жніўня 1909, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 25 лютага 1986, Вільяндзі, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі савецкі акцёр , рэжысёр оперы , тэатральны рэжысёр , тэатральны педагог. Народны артыст Эстоніі (1958), Народны артыст СССР (1970), Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1947) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1967).

Хуткія факты Каарэл Ірд, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Каарэл Ірд нарадзіўся 14 (27) жніўня 1909 года ў Рызе (цяпер у Латвіі).

З 1932 года выступаў на сцэне тэатра «Эндла» ў Пярну. У 1932—1934 гадах акцёр і мастак-дэкаратар Рабочага тэатра ў Пярну. У 1934—1936 гадах вучыўся ў студыі драматычнага мастацтва ў Тарту, якую так і не скончыў.

У 1937—1939 гадах акцёр і рэжысёр Рабочага тэатра ў Тарту. У 1939—1940 гадах спявак хору, у 1940—1941, 1944—1948, 1949—1950 і 1955—1986 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту, які аб’ядноўваў усе жанры сцэнічнага мастацтва — оперу, драму, аперэту і балет. З 1940 года член УКП(б).

З пачаткам вайны ўступіў у знішчальны батальён, затым працаваў у эстонскіх мастацкіх ансамблях у Яраслаўлі.

У 1948—1949 гадах старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце міністраў Эстонскай ССР[3]. У 1950—1952 гадах не працаваў у тэатры.

У 1952—1955 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Драматычнага тэатра імя Л. Койдулы (цяпер — тэатр «Эндла») у Пярну. З 1961 года арганізатар, кіраўнік і педагог тэатральнай студыі пры тэатры «Ванемуйнэ».

Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 6—7 (1963—1970) і 10 скліканняў (1980—1984). З 1976 года член ЦК КП Эстонскай ССР. У 1976—1982 гадах старшыня упраўлення Тэатральнага саюза Эстонскай ССР.

Памёр 25 снежня 1986 года ў псіхіятрычнай бальніцы[4] ў Вільяндзі. Пахаваны на могілкі Раадзі ў Тарту.

Remove ads

Творчасць

Сярод пастановак у тэатры «Ванемуйнэ»: оперы «Агні помсты» Э. Капа (1945), «Бераг бур» Г. Эрнесакса (1958), «Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева (1962), «Кацярына Ізмайлава» Д. Шастаковіча і «Лебядзіны палёт» В. Торміса (1966), «Джоні з Гвіяны» А. Буша (1969), «Піквікскі клуб» Р. Шантыра (1978); драматычныя спектаклі: «Мяшчане» (1946), «Ягор Булычоў і іншыя» (1950) М. Горкага, «Венецыянскі купец» (1958), «Карыялан» (1964) У. Шэкспіра, «Жыццё Галілея» (1961), «Швейк у другой сусветнай вайне» (1967) Б. Брэхта, «Дзікі і капітан» Ю. Смуўла (1965), «Сумленне» Э. Ранета. Пастаноўкі вылучалі глыбіня трактоўкі і сцэнічных вобразаў, арыгінальнае вырашэнне масавых сцэн. Сярод роляў: Ральф («Жыццё ў Цытадэлі» А. Якабсана), Хігінс («Пігмаліён» Б. Шоу), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Пратасаў («Жывы труп» Л. Талстога).

Remove ads

Зноскі

  1. Ирд Каарел Кириллович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Kaarel Ird // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25504413'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads