Кабардзінская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабардзі́нская мова, таксама кабардзі́на-чарке́ская, усходне-ады́гская або усходне-чарке́ская (саманазва адыгэбзэ /ˈaːdəɣa(ː)bza/[3], къэбэрдей адыгэбзэ, къэбэрдейбзэ) — мова кабардзінцаў і чаркесаў, вельмі блізкая да адыгейскай мовы, адна з дзяржаўных моў Кабардзіна-Балкарскай і Карачаева-Чаркескай рэспублік. Адна з рэгіянальных моў Расійскай Федэрацыі.
Некаторыя мовазнаўцы схільны лічыць кабардзінскую і адыгейскую мовы дыялектамі агульнай адыгскай мовы . Самі адыгейцы, кабардзінцы і чаркесы называюць сваю мову адыгэбзэ, што азначае «адыгская мова», што звязана з ідэямі агульнай адыгскай (чаркескай) нацыі[4]. Нягледзячы на існаванне агульнай назвы і ўсведамленне адзінасці мовы шматлікімі носьбітамі, большасць лінгвістаў схільны падзяляць адыгскую мову на дзве асобныя мовы. Прычынай гэтаму з’яўляецца значная розніца паміж мовамі ўсходу і захаду.
Пісьмо да 1924 года было на заснавана на арабскім алфавіце і кірыліцы, з 1924 па 1936 год — на лацініцы, але ў 1936 годзе была павернута кірыліца.
Remove ads
Генеалагічная і арэальная інфармацыя
Кабардзінская мова разам з адыгейскай, убыхскай, абхазскай і абазінскай адносяцца да абхаза-адыгскай сям’і моў (паўночна-заходне-каўказскія мовы).
Сёння мова ў асноўным распаўсюджана ў Расіі і на Блізкім Усходзе: у Расіі мова распаўсюджана ў Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі, Адыгеі, Краснадарскім краі, Стаўрапальскім краі і Маздокскім раёне Паўночнай Асеціі.
За мяжой Расіі кабардзінская мова шырока прадстаўлена ў краінах Бліжняга Усходу. У прыватнасці, у такіх краінах як Турцыя, Іарданія, Сірыя, Саудаўская Аравія, а таксама ў Германіі і ЗША.
Remove ads
Сацыялінгвістычная інфармацыя
У Расіі па даных перапісу 2010 года, каля 516 000 чалавек[5] валодаюць кабардзінскай як роднай мовай. З іх, па рэзультатах перапісу, прыкладна 460 000 валодаюць таксама рускай.
Усяго па свеце налічваецца 1 628 500 чалавек, якія валодаюць кабардзінскай мова, з іх 36 700 маналінгвальны[1].
У 1995 годзе была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі (разам з балкарскай і рускай), у 1996 годзе — у якасці дзяржаўнай у Карачаева-Чаркесіі.
Remove ads
Дыялекты
Вылучаюць некалькі галоўных гаворак[1] кабардзіна-чаркескай мовы: баксанская, бесленееўская, хабезская, кубанская.
- Баксанская гаворка распаўсюджана ў Вялікай і Малой Кабардзе і ў маздокскіх кабардзінцаў.
- Хабезская гаворка распаўсюджана сярод чаркесаў Карачаева-Чаркесія.
- Кубанская гаворка распаўсюджана ў кабардзінскіх пасяленнях рэспублікі Адыгея (Ходзь, Блечэпсін, Кашэхабль).
- Бесленееўскі дыялект займае прамежкавае становішча паміэ кабардзіна-чаркескай і адыгейскай мовамі, часамі лічыцца таксама дыялектам адыгейскай мовы. Распаўсюджаны галоўным чынам у аулах Бесленей і Вака-Жыле ў Карачаева-Чаркесіі і ва Успенскім раёне Краснадарскага краю.
Пісьмо
Да пачатку ХІХ стагоддзя было некалькі спроб стварэння кабардзінскага пісьма на аснове арабскага.

У 1829 годзе выкладчыкам Пецярбургскага ўнівесітэта Іванам Грацылеўскім быў створаны кабардзінскі алфавіт на аснове кірылічнай графічнай аснове. У 1832 — 1835 гадах першы кабардзінскі асветнік Шора Ногмаў стварыў кабардзінскі алфавіт спачатку на кірыліцы, а потым на арабіцы. На працягу ўсяго ХІХ стагоддзя кабардзінская арабіца некалькі разоў змянялася.
Сітуацыя двайнога пісьма захоўвалася да 1924 года, калі пісьмо было пераведзена на лацінскую аснову. Але ў 1936 годзе кабардзінская мова, першай з нацыянальных моў Савецкага Саюза, была пераведзена з лацінскага алфавіта на кірыліцу.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Kabardian language(англ.) |
Remove ads
Зноскі
- Па даных Ethnologue
- UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
- Hewitt, George North West Caucasian(англ.) // Lingua. — 2005. — В. 1. — Т. 115. — С. 93. — ISSN 0024-3841. — DOI:10.1016/j.lingua.2003.06.003
- Перапіс насельніцтва 2010 года
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads