Кабылянка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабылянка (рака)
Remove ads

Кабыля́нка[1] — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Хуткія факты Кабылянка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва ўяўляе сабой пазнейшую кальку-пераклад з адпачатнай балцкай рачной назвы. Пра гэта гаворыць наяўнасць тапоніма Кумельшчына недалёка ад вусця Кабылянкі. Назва Кумельшчына звязаная з літ. kumelė "кабыла", лат. kumeļš "конік; жарабя".[крыніца не паказана 15 дзён]

Адпачатная балцкая назва Кабылянкі павінна была быць роднасная літоўскім рачным назвам тыпу Kumel-upis[крыніца не паказана 15 дзён] (налічваецца сама менш дзевяць)[2].

Сітуацыі такога назоўнага білінгвізму не рэдкасць — напрыклад, недалёка ад "кабылляга" возера Асвея (літ. ašva "кабыла") знаходзіцца возера Кабыльніца.[крыніца?]

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Акцябрская, упадае ў Вілію за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы.

На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Прыток — ручай Юнцаўшчына.

Каля ракі вёскі Забалацце, Ракшыцы.

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 171.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads