Кумельшчына

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кумельшчынаmap
Remove ads

Куме́льшчына[1] (трансліт.: Kumieĺščyna, руск.: Кумельщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва надвілейскай Кумельшчыны — балцка-літоўскага паходжання, звязаная з літ. kumelė "кабыла", лат. kumeļš "конік; жарабя".

Недалёка ад Кумельшчыны ў Вілію ўцякае рака Кабылянка. Яе назва ўяўляе сабой кальку-пераклад з адпачатнай балцкай назвы. Тая мела быць роднасная літоўскім рачным назвам тыпу Kumel-upis (налічваецца сама менш дзевяць)[2].

Сітуацыі такога назоўнага білінгвізму не рэдкасць — напрыклад, недалёка ад "кабылляга" возера Асвея (літ. ašva "кабыла") знаходзіцца возера Кабыльніца.

Такога ж паходжання і рачная назва Кумяла на Падляшшы.

Remove ads

Гісторыя

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3][4][5][6].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[7].

Насельніцтва

  • 1866 год — 125 жыхароў, 12 двароў[8]
  • 1921 год — 212 жыхароў, 37 двароў[9].
  • 1931 год — 229 жыхароў, 43 двары[10].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 171.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  4. Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads