Казлякевічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казляке́вічы[1] (трансліт.: Kazliakievičy, руск.: Козлякевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з 1567 года.
У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Ілья Пятровіч Сянько (нар. 1940) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Фёдар Пятровіч Сянько (1936—2020) — міністр сельскай гаспадаркі БССР.
Насельніцтва
- 42 двары, 387 жыхароў (1897)
- 73 дамы, 365 жыхароў (1921)
- 510 жыхароў (1939)
- 66 двароў, 89 жыхароў (1998)
- 53 гаспадаркі, 114 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads