Фёдар Пятровіч Сянько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фё́дар Пятро́віч Сянько́ (6 красавіка 1936, в. Казлякевічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча — 23 красавіка 2020) — савецкі і беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1990—1991), Намеснік Прэм’ер-міністра СССР (1991). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). Член КПСС з 1958 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў весцы Казлякевічы Навагрудскага ваяводства (цяпер у Баранавіцкім раёне, Брэсцкая вобласць). Беларус.
- 1957—1959 — намеснік старшыні калгаса імя М. І. Калініна (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці).
- 1959—1972 — старшыня калгаса «Прагрэс».
- 1972—1976 — першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
- 1976—1979 — першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР.
- 1979—1985 — міністр сельскай гаспадаркі БССР.
- 1985—1989 — намеснік загадчыка Аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПСС.
- 1989—1990 — намеснік загадчыка Аграрнага аддзела ЦК КПСС.
- 1990[1]—1991 — намеснік Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
- 1991 — Намеснік Прэм’ер-міністра СССР.
Прэзідэнт ЗАТ «Агратэхналогія» (Масква).
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Герой Сацыялістычнай Працы (1971),
- ордэн Леніна (1971),
- Дзяржаўная прэмія СССР (1971) — за планіроўку і забудову сельскага пасёлка Верцялішкі,
- тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- ордэн «Знак Пашаны».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads